Гэта забыць нельга…

Из нашей почты

 

 Любчанская зямля сустракала патрыятычную эстафету перадачы Вечнага агню «80 гадоў смутку і памяці», якая стартавала ў Гродзенскай вобласці.

Для нашага пасёлка вялікі гонар прымаць удзел у эстафеце. Аўтакалону сустракалі каля брацкай магілы савецкім воінам і партызанам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Усіх, хто прыйшоў на мітынг, аб’ядноўвала агульнае пачуццё, свядомасць таго, што памяць аб далёкай вайне незабыўная. 80 гадоў аддзяляе нас ад таго жудаснага дня, калі ў жыццё кожнага чалавека нашай краіны ўвайшло страшнае слова «вайна».

Выхаванцы аздараўленчага лагера сталі ўдзельнікамі мітынгу. З вялікай адказнасцю дзеці аднесліся да гэтага мерапрыемства: вывучылі вершы, падрыхтавалі кветкі.

Лампада стала сімвалам падзякі героям, якія набліжалі перамогу, змагаючыся на полі бітвы, працуючы ў шпіталях і  ў тыле.

Вечны агонь пераадолеў сотні кіламетраў, пакінуўшы сваё цяпло ля падножжа дзясяткаў воінскіх пахаванняў ва ўсіх раёнах вобласці.

Хвіліна маўчання і ўскладанне кветак – ушанаванне памяці загінуўшых у той страшнай вайне. Мітынг прымусіў яшчэ раз успомніць страшныя падзеі, звязаныя з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны.

Жанна Сулейманаўна БЕДУНКЕВІЧ,

дырэктар школьнага лагера.

Навагрудскі раён,

Любчанская школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *