Падарожжа ў царства шкла

Из нашей почты Новости

Выхаванцы лагера «Горад майстроў» пабывалі на экскурсіі ў горадзе Бярозаўка.

З мэтай азнаямлення з прафесіямі і пашырэння далягляду падчас экскурсіі дзеці наведалі шклозавод «Неман», дзе ўбачылі ўвесь цыкл вытворчасці вырабаў са шкла, даведаліся, з якіх матэрыялаў і якімі спосабамі вырабляюць шкло.

Затым іх запрасілі ў музей шкла. Тут хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з імёнамі знакамітых майстроў і іх шэдэўрамі. Асабліва зацікавіліся экспанатамі музея, што адзначаны прэміямі і дыпломамі прэстыжных міжнародных выстаў.

На прыканцы заглянулі ў фірменны магазін шклозавода, дзе ўсе ўдзельнікі экскурсіі змаглі набыць сувеніры на памяць, а таксама атрымалі падарункі ад кіраўніцтва завода.

Вольга Іванаўна КАЛЯДА,

дырэктар лагера «Горад майстроў».

Навагрудскі раён,

Шчорсаўскі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *