Лета – вясёлая і шчаслівая пара! Свеціць яркае сонейка, рэчка кліча на свае берагі. Можна падарожнічаць па родным краі, любавацца яго прыгажосцю. Так многа магчымасцей для дзяцей! Выбірай, што хочаш. А можна цікава і радасна правесці вольны час разам са сваімі сябрамі ў аздараўленчым лагеры «Цвецік-сяміцвецік».
Вось атрад «Неўгамон» крочыць да сцен старажытнага Любчанскага храма Святога прарока Іллі. Неўгамоны не толькі добра ведаюць гісторыю гэтага месца, але і стараюцца дапамагчы добраўпарадкаваць тэрыторыю храма. Сцяжынкі да царквы зараслі травой-муравой, каменні пакрыліся мохам. Неўгамоны тут як тут. Ачысцілі дарожкі, каменні. Святлей стала вакол . Радасна на сэрцы, што зрабілі добрую справу!
Хай сцяжынка да храма ніколі не зарастае! Хай кліча прыхажан у храм!
Ірына Мікалаеўна МОНІЧ,
настаўнік.
Навагрудскі раён,
Любчанская школа.