Ганаруся табой, Беларусь!

Из нашей почты Новости

Для выхаванцаў аздараўленчага лагера «Летняя акварэлька» быў арганізаваны дзень пад назвай «Ганаруся табой, Беларусь! ».

Пачаткам стала спартыўне свята «Беларусіяда», дзе змагаліся дзве каманды, дэманструючы сваю хуткасць, спрыт і моц, а таксама веданне беларускіх гульняў.

На музычнай хвілінцы «Вянок беларускіх песен», усе з захапленнем праслухалі і спявалі народныя і сучасныя песні.

Цікава прайшло мерапрыемства «Нашы сімвалы – наш гонар». Хоць інфармацыя, якую мы атрымалі ад сакратара пярвічкі БРСМ А. В. Роўба была многім вядома, дзеці з захапленнем слухалі і прымалі ўдзел у дыскусіі.

Завяршэннем дня стаў флэш-моб «Беларусь у маім сэрцы».

Паліна ХРАНОЎСКАЯ,

Паліна ЛАБАРЭВІЧ,

юнкоры атрада «Адрэналін».

Дзятлаўскі раён,

Вензавецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа,

аздараўленчы лагер «Летняя акварэлька».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *