Наш гонар

Из нашей почты Новости

У лагеры «Весяльчак» прайшла конкурсная праграма «Нашы сімвалы – наш гонар!», праведзеная ў рамках Школы Актыўнага Грамадзяніна.

Выхаванцы даведаліся аб значэннях колераў Дзяржаўнага сцягу Рэспублікі Беларусь і элементах, якія сімвалізуюць Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь, паглыбілі свае веды аб Беларусі, як самастойнай і незалежнай дзяржаве.

Падзяліўшыся на каманды «Беларусы» і «Патрыёты», усе ўдзельнікі разгадвалі крыжаванкі, адказвалі на пытанні віктарыны, працавалі на картках, выбіраючы тавары, якія вырабляюцца ў нашай краіне, састаўлялі дэфармаваныя прыказкі і прымаўкі, складвалі калаж «Беларускі сцяг». Скончылася мерапрыемства ўрачыстым падняццем Дзяржаўнага сцягу Рэспублікі Беларусь і агульным выкананннем Дзяржаўнага гімну Рэспублікі Беларусь.

Ала Уладзіміраўна ЛАЗОВІК,

дырэктар.

Таццяна Яўгеньеўна ЛАЗОВІК,

старшы выхавальнік.

Дзятлаўскі раён,

Круцілавіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа,

аздараўленчы лагер «Весяльчак».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *