Пра любімыя кнігі

Из нашей почты Новости

Летнія канікулы набіраюць абароты, але не варта забывацца на пазакласнае чытанне. Выбраць кнігу сабе па душы даволі складана. Цікавую знаходку для вырашэння дадзенага пытання прапануюць вучні Навасёлкаўскай базавай школы.

Прачытаўшы пэўны твор, дзеці ствараюць тэматычныя пасты ў сацыяльных сетках. Такім спосабам праводзіцца своеасаблівая рэклама твора. У інтэрнэт-стужцы з’яўляецца фотаздымак, на якім дэмантруюцца вокладка, ілюстрацыі, партрэт аўтара і іншыя маляўнічыя моманты. Потым дадаецца захапляльны каментарый, што ўтрымлівае асабістую характарыстыку твора ад гаспадара акаўнта, а завяршаецца ўсё дзейства змястоўнымі хэштэгамі-маркёрамі. Праглядаючы гісторыю ў сацыяльных сетках (Інстаграм, «УКантакце» ці «Аднакласнікі»), падпісчыкі нязмушана знаёмяцца з гэтымі пастамі. Плюс яшчэ і ў тым, што карыстальнікі маюць магчымасць лайкнуць, падзяліцца, дадаць свой каментарый. Парады сяброў заўсёды дапамагаюць. Цяпер кожны з лёгкасцю зробіць свой выбар і вызначыцца, што ж узяць у бібліятэцы, а затым і сам працягне ланцужок такіх карысных і цікавых пастоў. 

Таццяна Аляксандраўна БАТУРА,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры.

Гродзенскі раён,

Навасёлкаўская базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *