Свята «Купалаўскія кветачкі»

Из нашей почты

У разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно са старадаўнейшых народных свят.

Ў нашым дзіцячым садзе адбылося музычна-спартыўнае свята «Кветачкі купальскія». Гэтае мерапрыемства праводзілася з мэтай далучэння дзяцей да беларускай культуры, да беларускіх традыцый і самае галоўнае – для стварэння вясёлага  настрою ў дзяцей.

У госці да хлопчыкаў і дзяўчынак прыйшла лясная Кікімара, якая паказвала цікавыя фокусы, гуляла ў эстафеты. Дзеці выконвалі заданні, удзельнічалі ў конкурсах, пераскоквая праз імправізаванае кастрышча, насілі ваду. Напрыканцы свята ўсе разам змаглі знайсці цудадзейную папараць-кветку і загадаць жаданні.

Свята падарыла добры настрой, радасць, весялосць, бадзёрасць, а галоўнае – пазнаёміла дзяцей з фальклорнымі традыцыямі.

Вольга Анатольеўна СУХОЦКАЯ,

музычны кіраўнік.

Гродзенскі раён,

яслі-сад аграгарадка Капцёўка.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *