Ужо не першы раз летнім часам збірае да сябе непаседлівых разумнікаў тэматычная пляцоўка «Інтэлектуальная вясёлка». У гэты раз дзяцей чакалі «Таямніцы трыдзявятага царства».
Пад такой назвай прайшоў інтэлектуальны лабірынт для дзяцей 1–4-х класаў у рамках праекта «Бібліятэка для дзяцей» у Хвінявіцкім дзіцячым садзе–сярэдняй школе.
Удзельнікі мерапрыемства адгадвалі назвы казак, дапамагалі героям, вызначалі чароўныя рэчы, збіралі прыказкі, гулялі ў казачнае лато.
Прайсці па па казачным лабірынце дапамагла відэапрэзентацыя.
Усе ўдзельнікі засталіся ў добрым настроі і захацелі перачытаць яшчэ раз цікавыя кнігі з паліц школьнай бібліятэкі, каб паспяхова справіцца з наступнымі заданнямі праекта.
Алена Іосіфаўна СІЎКО,
бібліятэкар.
Дзятлаўскі раён,
Хвінявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.