Вось яно якое, наша лета!

Из нашей почты Новости

 

 

Летняя аздараўленчая кампанія — важны этап ва ўмацаванні фізічнага і псіхалагічнага здароўя школьнікаў. Ад таго, як дзіця адпачне ў час канікул, залежаць яго працаздольнасць і поспехі ў навучальным годзе.

 У Паляцкішскай сярэдняй школе Воранаўскага раёна ў маляўнічай мясцовасці для 10 хлопчыкаў і дзяўчынак працаваў аздараўленчы лагер з кругласутачным знаходжаннем дзяцей «Апельсін”. У пачатку змены дзецi сустрэліся з героямi кнiгi А.Волкава «Чараўнік Ізумруднага горада», якiм неабходна трапіць у чароўны горад, таму што Страшыдла разгубіў свой розум, Дрывасек страціў дабрыню, а Леў стаў баязлівым. Выхавальнiкi лагера прапануюць дзецям дапамагчы казачным героям выканаць іх запаветныя жаданні і адпраўляюцца разам з імі на пошук казачнага горада. Кожны дзень меў сваю назву («У коле сяброў», «Загадкавыя месцы”, «Родны дзянёк», «Час адкрыццяў», «Паветраныя прыгоды»), дэвіз, адкрываў для дзяцей нешта новае, даваў магчымасць кожнаму паспрабаваць свае сілы ў розных відах дзейнасцi: конкурсах, віктарынах, спартыўных спаборніцтвах, квест-гульнях, дыскатэках і інш. Асаблiва запомніліся адкрыццё лагернай змены «Дарогамi дабра», ваенна-патрыятычная гульня «Зарнічка», гульнявая пляцоўка «Кола беларускіх гульняў», квест-гульня на мясцовасці «Таямніцы прыроды», гульня-тэрапія «Рознакаляровы свет здароўя» (рухавыя гульні на свежым паветры), «Малыя Алімпійскія гульні» і інш. На працягу ўсяго падарожжа дзецi вялі «Журнал пуцявых нататак», куды заносілі свае ўражанні ад падарожжа.

Дзяцей чакала мноства цікавых мерапрыемстваў па вывучэнні культуры, гісторыі, традыцый беларускага народа і сваёй малой радзімы, фарміраваннi прававой культуры і навыкаў здаровага ладу жыцця, раскрыцці іх творчага патэнцыялу.

Спадзяемся, што дні, праведзеныя ў аздараўленчым лагеры з кругласутачным знаходжаннем дзяцей, надоўга запомняцца выхаванцам і застануцца напоўненымі незабыўнымі ўражаннямі, карыснымі справамі і прыемнымі ўспамінамі.

Тэрэса ГЛУШКЕВІЧ,

выхавальнік школьнага лагера

Паляцкішскай сярэдняй школы Воранаўскага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *