У дзіцячым аздараўляльным лагеры «Вясёлая планета» кожны дзень ёсць магчымасць паўдзельнічаць у розных цікавых мерапрыемтвах: інтэлектуальных гульнях, спартыўных спаборніцтвах, квэстах, падарожжах. Усяго не пералічыш. У дзень творчых праектаў хлопчыкі і дзяўчынкі шчыра ўзяліся за справу.
Кацярыне Ганчар і Дар’і Саўрасевіч спадабалася ідэя незвычайнага малюнка. Праца каляровай крэйды і… на асфальце з’явіліся рознакаляровыя шары і цёплы летні дождык. Чаго не хапае? Дзяўчынкі знайшлі рашэнне. Яны самі сталі ўдзельніцамі сваіх малюнкаў. І назвы ім прыдумалі. «Палёт за марай» і «Я гуляю пад дажджом» зацікавілі ўсіх. Вядома, кожнаму хацелася стаць удзельнікам «жывога малюнка».
Настрой цудоўны! І негледзячы на тое, што лета хутка закончыцца, новы навучальны год пачнецца таксама з добрага настрою, з палёта за марай!
Людміла Мікалаеўна ГВАЗДОЎСКАЯ,
настаўнік пачатковых класаў.
Дзятлаўскі раён,
Дварэцкая школа.