«Сэрца жыцця»

Из нашей почты Новости

 

З 13 верасня у Дварэцкай сярэдняй школе пачалася антынаркатычная акцыя «Місія жыць!».

У рамках акцыі вучні 3-га класа вырашылі зрабіць асаблівыя «сэрцы», якія сімвалізуюць жыццё яркае і цікавае. Свае «сэрцы» вучні зрабілі з каляровага картону свайго любімага колеру, у сярэдзіну змясцілі тое, што на іх думку патрэбна кожнаму чалавеку. Маленькія сардэчкі сімвалізуюць любоў да сябе, да сваіх блізкіх; кветачкі, зорачкі – любоў да прыроды, уменне бачыць прыгожае вакол сябе; дом – сімвал таго, што вакол цябе ёсць любячыя людзі, якія прыйдуць у любы час на дапамогу.

Трэццякласнікі сваімі «сэрцамі жыцця» жадаюць кожнаму чалавеку выбраць сапраўднае, чыстае жыццё і навучыцца бачыць у ім любоў сваіх родных, самім праяўляць павагу да іншых людзей, бачыць прыгажосць, якая знаходзіцца вакол нас.

Ларыса Мікалаеўна ГАНЧАР,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

Дзятлаўскі раён.

Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *