Моц краіны ў адзінстве

Из нашей почты Новости

 

 

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206 у краіне заснавана дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства, якое будзе адзначацца штогод 17 верасня.

У рамках тэматычнага тыдня, прысвечанага Дню народнага адзінства былi праведзены тэматычныя класныя i iнфармацыйныя гадзіны «Сіла Беларусi – у адзінстве народа», «17 верасня: гiстарычная праўда» выстава малюнкаў «Я гэты край Радзімаю заву», конкурс-віктарына «Я – грамадзянiн Рэспублікi Беларусь». Таксама былi праведзены валанцёрскія акцыi, накіраваныя на аказанне бытавой дапамогi пажылым грамадзянам мясцовасці.

«Моц краіны ў адзінстве» пад такой назвай прайшла інфармацыйная гадзіна ў 8-м класе, прысвечаная Дню народнага адзінства. Навучэнцы не толькі прагледзелі відэа «Год народнага адзінства», але і склалі карту «Мая Радзіма Беларусь», што спрыяла выхаванню паважлівых адносін да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, да гістарычнага мінулага і традыцый народа нашай краіны.

Навучэнцы 8-га класа пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, Аляксандра Круглая падрыхтавала паведамленне пра асноўныя падзеі, якiя адбываліся 17 верасня 1939 года.

Інфармацыйная гадзіна была прасякнута ідэяй аб’яднання беларусаў як нацыі, бо салідарнасць, захаванне духоўных каштоўнасцяў і маральных ідэалаў, разнастайнасці традыцый, міру і стабільнасці – прынцыпы, якія заўсёды былі важныя для нашага народа.

Марына ПАЎЛОЎСКАЯ,

настаўнік.

Навагрудскі раён,

Вераб’евіцкі дзіцячы сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *