Са святам, цябе, мая краіна! Са святам, цябе, мая Беларусь!

Из нашей почты Новости

 

Верасень прынёс нам радасную сустрэчу з роднай школай, сябрамі, настаўнікамі і з новым дзяржаўным святам у календары.

17 верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень народнага адзінства. Нездарма з’явілася гэтае свята. На працягу стагоддзяў у нашай краіне бок аб бок  жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей, рэлігій і культур, але яны складаюць адну сям’ю людзей – народ Беларусі.

Мы – не проста дзеці, мы – маленькія грамадзяне сваёй краіны. Мы імкнёмся больш даведацца пра гісторыю сваёй Радзімы, пра знакамітых людзей свайго краю. З цікавасцю ўдзельнічаем у экскурсіях і паходах, акцыях і праектах, пазакласных мерапрыемствах, якія праходзяць у рамках Года народнага адзінства.

Мы ганарымся, што мы – нацыя, мы – народ, які жадае сваёй краіне міру, дабрабыту і росквіту. Мы павінны заўсёды заставацца нацыяй і быць часткаю адзінства з іншымі.

Навучэнцы пачатковых класаў.

Дзятлаўскі раён,

Вензавецкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *