17 верасня Беларусь упершыню адзначыла Дзень народнага адзінства. Новае свята – нагода задумацца пра значэнне памяці і ўласнай гісторыі, пра тое, што замоўчванне яе старонак не бывае бясследным. Пра тое, што кожны з нас нясе адказнасць за будучыню сваёй краіны. Нам нельга забываць галоўнае: сіла народа ў адзінстве. Разам мы можам усё!
Алег Аркадзьевіч Анікевіч, дырэктар Навагрудскай спецшколы-інтэрната:
– Нягледзячы на тое, што Дзень народнага адзіства – свята маладое, за ім стаіць вельмі багатая, цікавая гісторыя. 82 гады таму, 17 верасня 1939 года, пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі. Яго вынікам стала ўз’яднанне беларускага народа і ўваходжанне тэрыторыі Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. У гэты дзень здзейснілася шматгадовая мара нашых продкаў аб самастойнай краіне. Краіне, у якой беларуская мова будзе дзяржаўнай, у якой беларуская культура будзе дамінуючай. І культура гэта будзе мець усе магчымасці развівацца. Мае продкі жылі у той, падзеленай на часткі, дзяржаве. Яны шмат рассказвалі пра тое, як цяжка было жыхарам Заходняй Беларусі, у якім становішчы знаходзілася родная мова, сістэма адукацыі… З вуснаў сваёй бабулі я чуў, з якой радасцю, з якім энтузіязмам мясцовыя жыхары Навагрудчыны сустракалі вызваленчы паход Чырвонай арміі. Гісторыя нас вучыць цаніць сваю свабоду і незалежнасць. Мы – жыхары адной краіны. Кожны з нас жыве ў сучаснасці, творыць будучыню і звяртаецца за парадамі ў мінулае.
Святлана Святаславаўна Зайко, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце:
– Значэнне новага дзяржаўнага свята – Дня народнага адзінства – складана пераацаніць. Тое, што краіна ў 1939 годзе аб’ядналася, стала адзіная – безумоўнае і бясспрэчнае дасягненне. 17 верасня – важная дата ў нашай гісторыі. Асэнсаванне тых падзей, фарміраванне ўмення прасочваць сувязь гісторыі і сучаснасці з’яўляюцца найважнейшымі задачамі выхавання і навучання дзяцей і моладзі. У нашай школе прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання Дня народнага адзінства. Мерапрыемстваў, якія спрыяюць фарміраванню ў вучняў пачуцця патрыятызму, салідарнасці, міралюбівасці. Так, напрыклад, у кожным класе адбыліся класныя, інфармацыйныя і патрыятычныя гадзіны. Аб’ядналі школьнікаў інтэлектуальна-пазнавальная гульня «Мы разам», квэст-гульня» «Я вырас тут, і край мне гэты дарог», спартыўная гульня «Разам мы такая сіла!», інфармацыйна-адукацыйны праект «Школа актыўнага грамадзяніна» і іншыя. Упэўнена: мы павінны захаваць і перадаць наступным пакаленням усё тое добрае, што было дасягнута за гады суверэннай Беларусі. Хочацца пажадаць усім нашым грамадзянам разважлівасці і паразумення. Сіла краіны ў адзінстве народа!
Таццяна Алееўна Мурзіч, кіраўнік музея чаю:
– Беларусь захоўвае сваю незалежнасць і суверэнітэт дзякуючы народнаму адзінству і вялізнаму інтэлектуальнаму і творчаму патэнцыялу людзей – таленавітых, кваліфікаваных, шчыра жадаючых прынесці карысць свайму народу. Згуртаванасць, салідарнасць і паразуменне беларусаў, аб’яднаных агульнай гісторыяй, традыцыямі, культурай і агульным духам павагі і роўнасці, – гэтыя якасці заўсёды былі галоўнымі для нашага народа. Такімі яны і павінны заставацца. Сваіх выхаванцаў вучу захоўваць багацці Радзімы, ведаць і вывучаць гісторыю краіны, нацыянальныя традыцыі і культуру. Залогам паспяховага развіцця дзяржавы з’яўляецца адзінства народа, людзі, падзеі, традыцыі – усё, што нас аб’ядноўвае.
Дар’я Пляскач, вучаніца 8-га класа:
– 17 верасня – значны дзень менавіта для мяне. Я хачу бачыць Беларусь мірнай, моцнай і незалежнай. Незалежнасць краіны залежыць ад кожнага з нас. Захаваць суверэнітэт, спакойнае жыццё на сваёй зямлі – святы абавязак кажнага патрыёта сваёй Радзімы. Калі мы хочам жыць у міры і дабрабыце, то павінны зрабіць усё магчымае для развіцця і росквіту роднай Беларусі.
Максім і Канстанцін Лазовікі, вучні 4-га класа:
– Наш прадзед змагаўся за свабоду і незалежнасць Радзімы ў часы Вялікай Айчыннай вайны. Нам бацькі і педагогі шмат расказваюць пра мужнасць і гераізм беларускага народа. Людзі аб’ядналіся і далі адпор ворагу. Разам мы можам зрабіць многае. Таму пацвярджэнне – і наша школьнае жыццё. У нас вельмі дружны клас. Менавіта таму мы часта перамагаем у розных конкурсах і спаборніцтвах.
Таццяна Віктараўна САЗАНОВІЧ,
выхавальнік.
г. Навагрудок, спецшкола-інтэрнат.