Мы ў адказе за мір на планеце

Из нашей почты Новости

З вялікай радасцю кожную суботу спяшаюся ў школу. На гэты раз падчас працы ў творчай лабараторыі разам са сваімі аднакласнікамі, прыняла ўдзел у конкурсе плакатаў «Скажам «не» ўсім войнам на Зямлі».

З задавальненнем мы малявалі сонца, вясёлку, галубоў, блакітную планету, дзяцей розных нацыянальнасцей, а таксама жахі вайны. Усе праявілі сябе сапраўднымі мастакамі і змаглі ўвасобіць свае мары аб міры на Зямлі.

Паўдзельнічалі таксама ў акцыі «Голуб свету», да якой спецыяльна падрыхтавалі папяровых галубоў, на якіх запісалі свае пажаданні дабра і міру ўсім людзям на планеце. Міжнародны дзень міру, які святкуецца 21 верасня, гэта напамін усяму чалавецтву аб прымірэнні, узаемапаразуменні, аб захаванні правоў чалавека і свабоды выбару.

Спадзяюся, што аднакласнікі зразумелі так як і я, што самае каштоўнае ў жыцці – гэта мір на Зямлі, які мы павінны берагчы.

Ліза БАТУРА,

вучаніца 6-га класа.

Навагрудскі раён,

Любчанскай сярэдняй школы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *