Мы за мір на планеце Зямля

Из нашей почты Новости

Кожны год 21 верасня міжнародная грамадскасць адзначае Міжнародны дзень міру, як дзень усеагульнага спынення агню і адмовы ад гвалту.

Навучэнцы 4-га класа прынялі ўдзел у гульнявой праграме «Мір на планеце – шчаслівыя дзеці», асноўнай мэтай якой стала прыцягненне ўвагі дзяцей да праблемы захавання міру на планеце, трансляванне арыенціраў дабра, добразычлівых адносін адзін да аднаго.

Хлопчыкі і дзяўчынкі вялі размову аб гісторыі зацвярджэння даты, чыталі вершы аб міры і шчаслівым дзяцінстве, разважалі над тым, што такое мір і што трэба рабіць, каб яго зберагчы. Падбіралі асацыяцыі да слоў «мір» і «вайна», а сваё меркаванне запісвалі на лісцікі і прымацоўвалі на кусцікі. Гульня «Прадоўжы» дапамагла ўзнавіць у памяці прыказкі аб міры, сяброўстве, Радзіме. Вялікую зацікаўленнасць выклікаў прыпынак «Творчая майстэрня», дзе дзеці з паперы выраблялі галубей – сімвал міру. Прымацоўваючы птушак на дошку, кожны з дзяцей выказаў меркаванне аб тым, што хоча каб на планеце Зямля быў заўсёды мір. У канцы праграммы дзеці сталі ў харавод і выканалі песню «Большой хоровод».

Алена Антонаўна БУДНІЦКАЯ,

настаўнік пачатковых класаў.

Бераставіцкі раён,

Макараўскі яслі-сад-сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *