Хачу быць лідарам

Из нашей почты Новости

Другі год у Макараўскім яслях-садзе–сярэдняй школе рэалізуецца інфармацыйна-адукацыйны праект «ШАГ» для навучэнцаў 5–7-х класаў, асноўная мэта якога засваенне і рэалізацыя навучэнцамі сваіх правоў і абавязкаў у адносінах да самога сябе, сваёй сям’і, калектыву, да роднага краю, Айчыны, планеты Зямля.

Будучыня нашай краіны залежыць ад падрастаючага пакалення і перад педагогамі стаіць няпростая задача – сфарміраваць у кожным вучні ўсе неабходныя якасці, якія створаць ўстойлівы падмурак для развіцця асобы. Для таго, каб навучэнцы ў будучым змаглі эфектыўна выкарыстоўваць свае магчымасці, менавіта ва ўстанове адукацыі неабходна ім дапамагчы дасягнуць таго ўзроўню сацыяльнай сталасці, які вызначыць іх патрэбу развіць у сабе лідарскія якасці.

Таму першы занятак тэматычнага блоку «Я» быў прымеркаваны да тэмы эфектыўнага лідэрства. На адкрыты дыялог «Як захаваць сваю ўнікальнасць» быў запрошаны педагог-псіхолаг установы адукацыі, які праз гульнявыя прыёмы дапамог згуртаваць дзяцей для далейшай работы ў камандзе. У час правядзення  першага этапа «Мы даведваемся» навучэнцы разважалі пра тое, хто такі лідар, што павінен умець лідар і якімі якасцямі ён павінен валодаць. У другім этапе «Мы разважаем» шасцікласнікі падзяліся вопытам работы па рэалізацыі сацыяльнага праекта «Працягні руку дапамогі», які накіраваны на фарміраванне маральных якасцей, без якіх любы чалавек не можа гарманічна развівацца. Затым прынялі ўдзел у гульні «Так. Не. Можа быць», падчас якой, пачуўшы сцвярджэнне аб лідары, павінны былі стаць у сектар, згодна свайму меркаванню і даказаць, чаму перайшлі менавіта ў гэты сектар. У фінальнай частцы «Мы дзейнічаем» падвялі вынік сустрэчы, дзе прыйшлі да высновы, што лідарам можа стаць кожны чалавек, усё ў яго руках, без працы нічога не атрымаецца. Галоўнае – быць упэўненым у сабе і не баяцца прымаць рашэнні. Было вырашана правесці працоўны круіз «Сцяжынка ў адзінокі дом», прысвечаны Дню сталых людзей.

Алена Антонаўна БУДНІЦКАЯ,

класны кіраўнік.

Бераставіцкі раён,

Макараўскі яслі-сад–сярэдняя школа,

6-й класс.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *