Для чаго патрэбны компас?

Из нашей почты Новости

У нашым сучасным жыцці, у час тэхналогій, вельмі цяжка сябе ўявіць без мабільнага тэлефона, які зможа адказаць на любое пытанне, нават паказаць карту той мясцовасці, дзе вы знаходзіцеся і дапаможа вам пракласці маршрут. А вось як арыентавацца, калі няма тэлефона?

Вучні 3-го класа на ўроку «Чалавек і свет» даведаліся, што арыентавацца можна і па сонцы, і па зорках, па распалажэнні моха, мурашніка. Найбольш цікавым для іх было знаёмства з компасам. Даведаліся, што бывае некалькі відаў компаса: магнітны, электрамагнітны, электронны і гіраскапічны. Навучыліся працаваць з магнітным компасам, запомнілі назвы бакоў свету, на які бок свету патрэбна, каб глядзела сіняя стрэлка компаса. Пасля працавалі ў групах, знаходзілі месцапалажэнне прадметаў у класе, а таксама месцапалажэнне іншых вучняў.

Трэцякласнікам настолькі спадабалася працаваць з компасам, што яны не заўважылі як закончыўся ўрок.

Ларыса Мікалаеўна ГАНЧАР,

настаўнік пачатковых класаў.

Дзятлаўскі раён.

Дварэцкая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *