Цяпло сэрцаў пажылым людзям

Из нашей почты Новости

   

Па добрай традыцыі ў першы дзень кастрычніка ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень пажылых людзей.

У рамках акцыі «Цяпло нашых сэрцаў – вашым пражытым гадам» шасцікласнікі Любчанскай школы павіншавалі састарэлых у Любчанскай бальніцы сястрынскага догляду. Наведалі Міхаіла Іванавіча Чуру і Валянціну Яўгеньеўну Хартановіч, якія пражываюць асобна ад дзяцей у нашым пасёлку. У знак клопату і павагі мы выказалі цёплыя словы, падарылі паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі, а таксама салодкія падарункі.

Стараліся праявіць міласэрнасць, даставіўшы прыемныя хвіліны людзям, якім крышачку не хапае цяпла. Мы ў неаплатным даўгу перад людзьмі старэйшага пакалення, але ў нашых сілах зрабіць іх жыццё лепшым, напоўніць яго цяплом і святлом.

Дар’я ФІЛІТОВІЧ,

вучаніца 6-га класа.

Навагрудскі раён,

Любчанская школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *