З года ў год у краіне праходзіць месячнік «Твой выбар – тваё жыццё», прысвечаны прафілактыцы суіцыдальных паводзін.
У гэтым годзе ў мерапрыемствах прынялі ўдзел класныя кіраўнікі 1–11-х класаў, педагог сацыяльны, педагог-арганізатар. У кожным класе былі праведзены свае выхаваўчыя мерапрыемствы. Напрыклад, першакласнікі прынялі ўдзел у кругавой гутарцы «Як здорава жыць!», прагаварылі самыя яркія добрыя моманты ў сваім жыцці. Класны кіраўнік другога класа са сваімі вучнямі правяла інтэрактыўную гутарку «Каштоўнасці жыцця», на якой звярнулі ўвагу на тое, што з’яўляецца каштоўным у жыцці чалавека. Вучні чацвёртага класа прынялі ўдзел у выставе плакатаў «Свет патрэбны ўсім». Сямікласнікі пагулялі ў ролевую гульню «Я выбіраю жыццё!», дзе праігрывалі розныя жыццёвыя сітуацыі і разбіралі выхад з цяжкіх сітуацый.
Педагогам сацыяльным на працягу месячніка былі праведзены кансультацыі як групавыя, так і індывідуальныя з вучнямі, бацькамі, педагогамі. «Смайлікі» з добрым настроем раздавалі вучням, педагогам, іншым дарослым, каб кожны ведаў, што ўсмешка гэта не толькі прыемна, але і тое, што яна працягвае наша жыццё, якое не становіцца весялейшым.
Завяршыўся месячнік прафілактычнай гутаркай медыцынскага работніка і іерэя Дварэцкай царквы Сергія. Якія зрабілі акцэнт на тым, што жыццё даволі цікавае, хоць і бывае парой цяжка, не трэба ніколі апускаць рукі, а, нягледзячы ні на што, ісці наперад і знаходзіць моманты для радасці, усмешкі, добрых і цёплых слоў да іншых.
Ларыса Мікалаеўна ГАНЧАР,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.
Дзятлаўскі раён,
Дварэцкая школа.