
Вельмі важна, пачынаючы з пачатковых класаў, прывіць дзецям любоў да сваёй Радзімы.
З гэтай мэтай праводзіцца шмат мерапрыемстваў, віртуальных падарожжаў, віктарын, вандраванняў па прасторах сваёй Айчыны, сваёй малой радзімы. Дзяці знаёмяцца з гістарычным мінулым Беларусі, архітыктурнай і культурнай спадчынай, прамысловасцю, сельскай гаспадаркай, спартыўным жыццём краіны. Ведаюць, што Беларусь – краіна, якая размяшчаецца ў самым цэнтры Еўропы і тэрытарыяльна мяжуе з пяццю дзяржавамі. Беларусь вельмі спакойная і міралюбівая дзяржава. Дзеці любяць і шануюць сваю краіну, ганарацца, што нарадзіліся, растуць і вучацца ў цудоўнай і прыгожай Беларусі.
Таццяна Мікалаеўна ГАЛАВАЧ,
настаўнік пачатковых класаў.
Мастоўскі раён,
Мілявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.
