Расці, клёнік!

Из нашей почты Новости

Навучэнцы школы ведаюць словы «берагчы», «захаваць» і «памнажаць лес» не па чутках.

Самыя маленькія прымаюць актыўны ўдзел у акцыях па зборы макулатуры. А вучні старэйшых класаў не засталіся абыякавымі і паўдзельнічалі ў раённай экалагічнай акцыі «Чысты лес». Было дасажана  2 га лесу і 1,6 тысяч сажанцаў.

На жаль, многія людзі нядобрасумленна ставяцца да наведвання лесу: часта пакідаюць смецце, якое не раскладаецца і нярэдка прыводзіць да пажараў. У выніку, велізарныя ўчасткі лесу згараюць штогод. У гэтым годзе вучням школы пашчасціла пасадзіць саджанцы клёну. Прыгожая лістота гэтага дрэва не толькі ачысціць паветра ад забруджванняў, дасць прахалоду ў спякотны летні дзень, але будзе так радаваць вока ў восеньскую пару.

Школьнікі засталіся задаволеныя працай: яны ведаюць, што праз некалькі гадоў тут будзе расці прыгожы стройны кляновы гай, пасаджаны іх клапатлівымі рукамі. А пакуль – расці, клёнік!

Надзея Вiктараўна ГРАМЫКА,

класны кiраўнiк 9-га класа «Б».

г. Навагрудак, школа № 3.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *