На стражы якасці і бяспекі

Из нашей почты Новости

Вучні 9 «Б» класа, працягваючы знаёмства з прадпрыемствамі і арганізацыямі Лідчыны ў рамках праекта «Эканоміка. Асоба. Будучыня», наведалі РУП «Лідскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі» і пазнаёміліся ўласна з асаблівасцямі працы аддзела выпрабаванняў харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі.

Экскурсію для школьнікаў правёў начальнік аддзела Андрэй Рышардавіч Смольскі, які пазнаёміў навучэнцаў з гісторыяй развіцця і асноўнымі напрамкамі работы цэнтра. Расказваючы аб асаблівасцях працы лабараторыі, ён звярнуў увагу на тое, чым менавіта займаюцца на працоўных месцах супрацоўнікі. Як даведаліся дзевяцікласнікі, гэта выпрабаванні харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі, каб пацвердзіць якасць і бяспечнасць прадуктаў харчавання ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі. Убачылі навучэнцы абсталяванне лабараторыі, а таксама іх ўвазе былі прадэманстраваны некаторыя метады выпрабаванняў прадукцыі.

Падводзячы вынікі знаёмства з працай аддзела выпрабаванняў харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі, вучні адзначылі: наколькі праца лабараторыі неабходна і адказна для кожнага з нас, таму што ад адзнакі якасці і бяспечнасці прадуктаў харчавання, які затым трапяць да спажыўцоў, залежыць здароўе і жыццё чалавека. Напрыканцы экскурсіі Андрэй Рышардавіч звярнуў увагу юных экскурсантаў на тое, што ужо сёння яны павінны задумацца аб магчымасцях выбару будучай прафесіі. Чым больш ў вучня запас ведаў, тым больш магчымасцей будзе ў яго.

Наталля Мікалаеўна АНАШКЕВІЧ,

класны кіраўнік 9-га класа «Б».

г. Ліда, школа № 11.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *