Вучні Хвінявіцкага дзіцячага сада–сярэдняй школы сабраліся на тэматычную інфармацыйную гадзіну пад назвай «Актыўны грамадзянін і яго прававая культура. Што неабходна ведаць школьнікам аб дзяржаўнай сістэме прававой інфармацыі», якая была прысвечана дню ўтварэння НЦПІ.
Тэма, прапанаваная для навучэнцаў, здалася, на першы погляд, складанай, але вельмі цікавай і неабходнай для кожнага грамадзяніна прававой дзяржавы.
У пачатку сустрэчы была прадстаўлена Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, таму што менавіта ў ёй адзначаны прававы статус чалавека, яго ўзаемаадносіны з дзяржавай і грамадствам.
Інфармацыйная гадзіна традыцыйна праходзіла ў тры этапы: мы даведваемся, разважаем і дзейнічаем. Падчас сустрэчы навучэнцы падкрэслілі актуальнасць узнятай тэмы. На сустрэчу з навучэнцамі быў запрошаны кіраўнік ваенна-патрыятычнага выхавання Павел Мікалаевіч Кіслы. Школьнікі разважалі над пытаннямі: навошта неабходна развіваць прававую культуру, як у гэтым дапамогуць веды пра дзяржаўную сістэму прававой інфармацыі? Рабяты наведалі прававыя старонкі ў сетцы Інтэрнэт. Асаблівую ўвагу засяродзілі на Дзіцячым прававым сайце. Гэта важны спецыялізіраваны рэсурс для дзяцей і падлеткаў, галоўная роля якога – дапамагчы юным грамадзянам нашай краіны стаць правакультурнымі. Завяршылася сустрэча інтэрактывам «Стань бліжэйшым да прававой інфармацыі».
Гэта было яркае і эмацыянальнае мерапрыемства, якое давала ўрокі з самаго жыцця, і паказала вучням як важна для кожнага чалавека быць граматным і абароненым грамадзянінам.
Таццяна Віктараўна ЖЫНКО,
класны кіраўнік 8-га класа.
Дзятлаўскі раён,
Хвінявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.