«Беларускі скарб»

Из нашей почты Новости

Ва ўстанове адукацыі праходзіць тыдзень музея «Беларускі скарб».

Славу сінявокай Беларусі прыносяць не толькі рэкі і азёры, лясы і палі, але і лён – вечны спадарожнік беларусаў. Ён – сімвал Радзімы, наша нацыянальнае багацце. Нездарма блакітныя кветачкі лёну ўпрыгожваюць Дзяржаўны герб нашай Айчыны.

У сценах музея, старэйшыя вучні школы, штогод, знаёмяць малодшых з гісторыяй быту, жыцця і культуры беларускага народа, тым самым перадаюць беларускі «скарб» з пакалення ў пакаленне.

У тыдзень музея для вучняў запланаваны прагляд відэаматэрыялаў «Старажытныя прадметы быту беларусаў», гульня-экскурсія «Бабулін куфэрак», інтэрактыўная экскурсія-гульня «Спрадвечны спадарожнік беларусаў» з правядзеннем майстар-класа, выстава «Беларускае народнае адзенне», квэст-гульня «Пазнай і назаві музейны прадмет», выстава «Паштоўкі былых гадоў. Прывітанне з мінулага».

Кацярына Ігараўна КРУПІЦА,

настаўнік пачатковых класаў.

Дятлаўскі раён,

Раготнаўскі дзіцячы сад–базавая школа.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *