У кожнага народа ёсць песняры, што сілай свайго паэтычнага таленту вызначаюць не толькі шляхі развіцця роднай мовы, літаратуры, культуры, але і фарміруюць нацыянальную самасвядомасць, увасабляюць нацыянальную ідэю, даючы мэту і сэнс існавання не аднаму пакаленню. Яны становяцца сімваламі свайго народа. Для беларусаў такім сімвалам з’яўляецца Янка Купала.
У межах шостага школьнага дня вучні 8-га класа наведалі Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы ў г. Мінску.
Вучні пачулі гісторыю шляхецкага роду Луцэвічаў, фальклорныя і біблейскія вытокі паэзіі, філасофска-грамадзянскую пазіцыю паэта і драматурга. Увазе васьмікласнікаў былі прадстаўлены рукапісы Янкі Купалы, выданні яго твораў розных гадоў, асабістыя рэчы паэта, шматлікія фотаздымкі, творы жывапісу, графікі, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва распавядаюць пра жыццё і творчасць народнага паэта Беларусі, грамадска-палітычнае і культурнае жыццё краіны. Мемарыяльныя куткі, інтэр’еры рабочага кабінета, гасцёўні, што створаны па ўспамінах і архіўных матэрыялах, пазнаёмілі школьнікаў з жыццём класіка беларускай літаратуры.
#сш11#шосты_школьны_дзень#сустрэчы#янка_купала#
Кацярына Вячаславаўна ВАЛЫНЕЦ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры.
Ліда, школа № 11.