Займальны свет музея

Из нашей почты Новости

 

У Вензавецкім дзіцячым садзе–сярэдняй школе функцыянуе музей «Кола часу», дзе рабят знаёмяць з побытам беларускага насельніцтва, яго традыцыямі, абрадамі (кіраўнік Ж. А. Свіб) і музейны пакой «Памяць» (кіраўнік Л. М. Лапата), які расказвае наведвальнікам аб жахах Вялікай Айчыннай вайны.

Ва ўстанове прайшоў Тыдзень музеяў «Музей для ўсіх». Старт дала РR-акцыя «Музеі запрашаюць у госці». Актыў музея распаўсюдзіў сярод навучэнцаў і работнікаў установы адукацыі рэкламную прадукцыю прысвечаную Тыдню музеяў. Адбыўся фота-чэлендж «Сэлфі ў музеі». Мерапрыемства вельмі зацікавіла падлеткаў, ім прапаноўвалася сфатаграфавацца, выкарыстоўваючы музейныя экспанаты, з папярэднім аповедам пра выкарыстоўваемы экспанат.

Акрамя таго, кожны клас атрымаў заданні ад актыву музея для наступнага мерапрыемства – квэст-гульні «Займальны свет музея». За атыўны ўдзел у квэсце, прадугледжваліся бонусы, якія дапамогуць павысіць бал адзнакі на вучэбных занятках. А гэта і ёсць – матывацыя да навучання.

Таццяна Генадзьеўна РАЖКО,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

Дзятлаўскі раён,

Вензавецкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *