Урок з мінулага

Из нашей почты Новости

 

Чарговае пасяджэнне ў рамках «Школы актыўнага грамадзяніна» для вучняў 9-га класа прайшло па тэме «СССР і Беларусь напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны».

На пачатку ўдзельнікам мерапрыемства было прапанавана ўспомніць храналагічныя рамкі, прычыны, удзельнікаў Другой сусветнай вайны, з чым яны паспяхова і справіліся. Затым быў прагледжаны дакументальны фільм аб мерапрыемствах па ўмацаванні абароназдольнасці краіны. Вучні падрыхтавалі паведамленні па пытаннях: «Узброеныя сілы СССР», «Заходняя Асабовая ваенная акруга». У выніку – у школьнікаў склалася ўяўленне пра становішча СССР і Беларусі напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны.

Вольга Сяргееўна ТУМІН,

настаўнік гісторыі.

Дзятлаўскі раён,

Хвінявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *