Выхоўваем патрыётаў

Из нашей почты Новости

Патрыятычнае выхаванне – адзін з галоўных кірункаў у працэсе фарміравання асобы школьніка.

«Выхоўваем патрыётаў» – пад такім дэвізам прайшла інфармацыйная гадзіна «Сімвалы нашай краіны» ў 5-м класе. Мерапрыемства было арганізавана і праведзена сумесна з кіраўніком ваенна-патрыятычнага выхавання Іванам Міхайлавічам Янкоўскім. У час гутаркі пяцікласнікі актывізавалі веды пра дзяржаўныя сімвалы нашай краіны, пра дасягненні Рэспублікі Беларусь у вобласці навукі, культуры, спорту, здравааховы.

Пазнавальным, цікавым і павучальным момантам патрыятычнага выхавання стаў дыялог-успамін Івана Міхайлавіча аб ваеннай службе ў арміі, дзе загартоўваўся баявы характар, выпрацоўвалася воля, цярпенне, вернасць ваеннай прысязе і дзяржаўнаму сцягу.

Таксама навучэнцы пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення дзяржаўных сімвалаў.

У канцы заняткаў вучні ў творчай форме выказалі пажаданні сваёй краіне росквіту, дабрабыту,  жыць у міры і згодзе з іншымі народамі і аформілі калаж «Я люблю Беларусь».

Зінаіда Георгіеўна ПАРМОНІК,

класны кіраўнік 5-га класа.

Свіслацкі раён,

Ханявіцкі дзіцячы садсярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *