У перыяд з 18 па 28 кастрычніка ва ўстанове адукацыі праходзіла пажарна-прафілактычная акцыя «За бяспеку разам».
Такую значную падзею не маглі абыйсці вучні 3-га класа. На ўроку «Чалавек і свет», пры вывучэнні тэмы «Карысныя выкапні – падземныя багацці краіны», хлопчыкі і дзяўчынкі дасканальна даследавалі горныя пароды каб адказаць на пытанне «Чаму пясок з’яўляецца сродкам пажаратушэння і як такім сродкам карыстацца?». Было вызначана, што пясок рэкамендавана прымяняць пры загаранні невялікіх аб’ёмаў гаручай вадкасці і цвёрдых рэчываў, у тым ліку, якіх нельга тушыць вадой. Яшчэ, што пясок – самы танны сродак тушэння пажараў. Ён павінен прысутнічаць у кожным гаражы. Гэты вечар для татаў і мамаў, якія водзяць аўтамабілі, быў клопатным. Чаму? Іх дзеці, вучні 3-га класа, правялі рэйд «Бяспечны гараж».
Урокі па прадмету «Чалавек і свет» у класе ніколі не праходзяць без сюрпрызаў для дарослых, мам і тат, бабуль і дзядуль.
Наталля Аляксандраўна БЕРАЗОЎСКАЯ,
класны кіраўнік 3-га класа.
Навагрудскі раён,
Пятрэвіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.