Любоў да прыроды – вялікае пачуццё. Яно дапамагае стаць чалавеку дабрэйшым, справядлівым і адказным. Па-сапраўднаму любіць прыроду можа толькі той, хто яе ведае і разумее, хто ўмее бачыць і чуць. А каб навучыцца гэтаму, патрэбна быць уважлівым і дапытлівым.
Менавіта такія дзеці сабраліся ў Любчаскай школе, каб прыняць удзел у экалагічным лато «Пасябруй з прыродай». Падчас гульні вучні адказвалі на пытанні, знаходзілі памылкі ў выказваннях. Удзельнікі змаглі паказаць свае веды ў розных галінах: жывёльны і раслінны свет Беларусі, энергазберагаючыя тэхналогіі, Чарнобыльская трагедыя, забруджванне навакольнага асяроддзя. Заданні былі не толькі на логіку, кемлівасць і ўвагу, але і насілі творчы характар: загадкі-пантамімы, музычны калейдаскоп.
У завяршэнні мерапрыемства, дзеці калектыўна стварылі экалагічны плакат «Жыві, Зямля!». Вучні зрабілі вывад, што Зямля – усяго толькі маленькая часцінка Усяленнай, толькі на ёй ёсць жыццё. А значыць, патрэбна старацца, каб прырода нашай планеты не проста захавалася, а станавілася ўсё багацей і прыгажэй.
Вольга Пятроўна БАБРОЎСКАЯ,
класны кіраўнік 6-га класа.
Навагрудскі раён,
Любчанскай сярэдняй школы.