Акцыя «Чысты парк»

Из нашей почты Новости

Навучэнцы і работнікі школы прынялі ўдзел у экалагічнай акцыі «Чысты парк». Да ўсіх жадаючых папрацаваць з ахвотай  на карысць малой радзімы ў Год народнага адзінства далучыліся і пяцікласнікі.

Работа спорылася ў руках дзяцей. Працаваць і бачыць вынік сваёй працы – вялікае задавальненне. Пяцікласнікі падграблі лісце ў парку, прыбралі бытавое смецце, зломаныя галінкі дрэў, падмялі тратуарныя дарожкі. Таксама вучні 5-га і 6-га класаў дапамаглі прыбраць прыдамавую тэрыторыю тром адзінока пражываючым састарэлым людзям аграгарадка, чые домаўладанні знаходзяцца насупраць мясцовага парка. Дапамога лішняй не бывае – так лічаць пяцікласнікі.

Час на свежым паветры за ўборкай прайшоў вельмі хутка.  Хочацца, каб смецця ў парку было менш, а жадаючых удзельнікаў акцыі больш. 

Прыгажосць родных мясцін радуе вока жыхароў аграгарадка.  Цяпер прыемна прайсціся па чыстым парку, у асалоду надыхацца свежым паветрам.

Зінаіда Георгіеўна ПАРМОНІК,

класны кіраўнік 5-га класа.

Свіслацкі раён,

Ханявіцкага дзіцячага сада–сярэдняй школы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *