Восень – цудоўная пара для прагулак!

Из нашей почты Новости

З надыходам халоднага восеньскага сезона надыходзіць і самая маляўнічая пара. Восень любіць жоўтыя, чырвоныя, аранжавыя фарбы, а часам абсыпае ўсіх нас золатам лістапада. Восеньскія прагулкі садзейнічаюць узбагачэнню ведаў дзяцей аб сезонных змяненнях у жыцці раслін, жывёл, птушак, насякомых.

Прагулка – частка адукацыйнага працэсу, значэнне якой не трэба недаацэньваць, гэта час назірання за прыроднымі з’явамі і сезоннымі зменамі ў навакольным свеце.

Падчас прагулак на свежым паветры выхаванцы старэйшай групы не толькі назіралі за надвор’ем, але сістэматызавалі веды аб гародніне, адгадалі загадкі, паўтарылі прымаўкі, а таксама восеньскія прыкметы. Вельмі падабаюцца дзецям рухомыя гульні «Гарачае месца», «Рэдзька», «У зайца». З прагулкі яны вяртаюцца заўсёды ў добрым настроі, бадзёрыя і вясёлыя.

Прагулкі – гэта вельмі выдатна і карысна!

Алена Сяргееўна ЯНКОВІЧ,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці.

Гродзенскі раён,

яслі-сад аграгарадка Капцёўка.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *