Свята ўраджаю

Из нашей почты Новости

     

Восень – гэта прыгажосць! Ніколі прырода не бывае больш маляўнічай. Восень – гэта шчодрасць. Для кожнага ў прыроды знойдзецца свой плод. Восень – гэта музыка! Гэта шолах апалай лістоты пад нагамі, гэта курлыканне жураўлёў, гэта шум дажджу. А яшчэ восень – гэта свята ўраджаю, свята падзякі зямлі, прыродзе і працаўнікам, якія  працавалі з ранняй вясны да позняй восені, каб наш народ жыў сытна цэлы год.

У Вераб’евіцкім дзіцячым садзе-базавай школе адбылося свята пад назвай «Ураджай-2021». Дзеці загадзя рыхтаваліся да свята: разам з бацькамі рабілі розныя падзелкі з падручнага матэрыялу, з агародніны, рыхтавалі вершы пра восень.

Прайшлі цікавыя конкурсы «Збяры бульбу», «,Хто хутчэй з’есць яблык», «Угадай агародніну». Колькі задавальнення было ў дзяцей, радасці. Для хлопчыкаў і дзяўчынак гэта запамінальнае, вясёлае і яркае свята, якое дапамагае ім замацаваць ўяўленні аб восені як пары года і дастаўляе ім станоўчыя эмоцыі. Дзеці паказвалі свой спрыт, кемлівасць, суперажыванне, уменне працаваць у камандзе. Свята атрымалася на славу!

Аліна Мікалаеўна ШАРАЕВА,

класны кіраўнік 1-га класа.

Навагрудскі раён,

Вераб’евіцкага дзіцячага сада–базавай школы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *