Так называецца аб’яднанне па інтарэсах, якое працуе ў Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе.
Навучэнцы вышываюць крыжыкам, плятуць з газетных трубачак, афармляюць гатовыя вырабы для ўпрыгожвання інтэр’ера, а таксама займаюцца бісерапляценнем. У такой разнастайнасці заняткаў кожны можа выбраць тое, што яму даспадобы.
Аб’яднанне па інтарэсах дае магчымасць падтрымліваць цікавасць вучняў, робіць работу эмацыйнай і інфармацыйна насычанай. На дадзеным этапе навучэнцы асвойваюць вязанне кручком, што з’яўляецца развіццём мастацка-творчых здольнасцей.
Таццяна Сяргееўна САНЦЕВІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.
Дзятлаўскі раён,
Хвінявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.