Квэст-гульня «Этнаграфічная скарбонка»

Из нашей почты Новости

   

У дні восеньскіх канікулаў не пустваў музей школы – на гэты раз зацікавіў вучняў квэст-гульнёй «Этнаграфічная скарбонка», якая адбылася сярод навучэнцаў 5–9-х класаў.

Такая форма работы заўёды пазітыўна ўспрымаецца школьнікамі, а калі яшчэ ўсё адбываецца ў музеі – гэта класна! Наглядная падказка ў выглядзе рэальных рэчаў, інфармацыйныя звесткі, атмасфера даўніны – усё гэта спрыяе асабліваму настрою і развіццю пазнавальнай актыўнасці падлеткаў. Рухаючыся па пэўным маршруце, хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі прадметы быту, адзення ранейшых часоў і вучыліся правільна іх выкарыстоўваць у маўленні, складалі прыказкі і прымаўкі, разгадвалі загадкі, паказвалі веды па гісторыі сваёй краіны. За жаданнем прайсці маршрут як мага хутчэй і скласці патрэбнае слова, час праляцеў імгненна. Пераможаных не аказалася. Але лідэраў хочацца назваць. Гэта Аляксандра Круглая, Мікалай Казак, Цімафей Дударэвіч, Максім Мхоян. Добры настрой удзельнікаў прымусіў затрымацца ў памяшканні музея яшчэ на пэўны час. Ужо ў «мірнай» абстаноўцы абмяркоўваліся спрэчныя пытанні па пройдзеным маршруце і нават будаваліся планы жыцця музея на будучае.

Хто сказаў, што маладое пакаленне не цікавіцца сваёй гісторыяй? Мы гатовы паспрачацца.

Ларыса Яўгенаўна МАРОЗ,

кіраўнік школьнага музея.

Навагрудскі раён,

Вераб’евіцкі дзіцячы сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *