Малая радзіма! Яна прыгожая і непаўторная сваімі краявідамі, лясамі і лугамі, помнікамі гісторыі і культуры. Усё гэта наша спадчына, якая аднойчы і назаўсёды даецца кожнаму разам з жыццём.
Выхаванцам аздараўленчага лагера «Дабраград», які працаваў у школе на канікулах, пашчасціла наяве дакрануцца да гісторыі нашых продкаў, якая захавалася на Навагрудчыне. У час экскурсіі рабяты наведалі Навагрудскі замак, помнік архітэктуры гісторыі сярэдніх вякоў, які занесены ў спіс ЮНЭСКА. Далей даведаліся пра алею ліхтароў, якая размешчана ў парку сядзібы-музея Адама Міцкевіча. Асаблівыя ўражанні засталіся пасля наведвання музея пад адкрытым небам «Страчаная спадчына». Тут дзеці пазнаёміліся з макетамі дзевяці архітэктурных помнікаў Навагрудчыны, якія не захаваліся да нашага часу. Сярод экспанатаў музея – макет царквы, якая калісьці стаяла на Замкавай гары, Навагрудская ратуша, езуіцкі калегіум, вятрак. Тут жа знаходзяцца макеты Палаца Радзівілаў, сядзіб Брахоцкіх, макет Любчанска замка, а таксама разбуранай у сярэдзіне ХХ стагоддзя сінагогі.
Дзякуючы экскурсіі, дзеці даведаліся пра незвычайныя факты з гісторыі архітэктурных помнікаў Навагрудчыны – сваёй малой радзімы.
Алена Міхайлаўна ШАЙБАК,
дырэктар аздараўленчага лагера «Дабраград».
Навагрудскі раён,
Любчанская школа.