У 4-м класе «А» прайшло цiкавае мерапрыемства – лiтаратурная гасцёўня «Мы маленькiя песняры Беларусi», паседжанне якой было прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, аднаго з заснавальнiкаў беларускай паэзii, Максiма Багдановіча.
Падчас мерапрыемства вучні пазнаёмiлiся з бiяграфiяй паэта, гучалi вершы Максіма Багдановіча, якiя вельмi мiлагучнa распавядаюць пра прыгажосць роднага краю. У iх сустрэнеш i зорку Венеру, i русалку, i лесавiка. Яны заварожваюць пяшчотай. Вельмi зацiкавiла ўсiх i казка, у якой аўтар у займальнай форме расказаў пра абрад вяселля на Беларусi. Усе пранiклiся атмасферай рыфмы Багдановiча, якая нiбы кладзецца на душу i выказалi жаданне ўдзейнiчаць у iнтэрнэт-конкурсе «Я не самотны».
Лiтаратурная гасцiная спрыяла развiццю мовы вучняў, творчых здольнасцяў, пашырыла слоўнiкавы запас, узбагацiла iх кругагляд, падтрымала упэўненасць у сваiх ciлах. Усе сышлiся ў меркаваннi, што вельмi цiкава дакрануцца да паэзii былых гадоў, таму што гэта частка нашай гiсторыi i культуры, якую трэба захоўваць, каб беларусамi звацца.
Вольга Валянцінаўна Брэйва,
класны кіраўнік.
г. Ліда, школа № 9,
4-ы клас «А».