Крок у мінулае

Из нашей почты Новости

 

Паходы, экскурсіі, прагулкі… Гэта тое, чым жывуць выхаванцы аб’яднання «Турысцяты», якое вось ужо трэці год працуе на базе школы.

Падчас наведвання гуртка хлопчыкі і дзяўчынкі знаёмяцца з гісторыяй і відамі турызму, вучацца арыентавацца і складаць план мясцовасці, аказваць першую дапамогу пры траўмах, удзельнічаюць у акцыях і працоўных аперацыях, сустракаюцца з цікавымі людзьмі, а галоўнае – вучацца супрацоўнічаць, сябраваць, быць адной камандай.

Падчас правядзення тыдня музея выхаванцы аб’яднання наведалі школьны гісторыка-краязнаўчы музей «Млын часу», зрабілі крок у мінулае і пазнаёміліся з бытам, рамяством, прыладамі працы сваіх продкаў. Выхаванцы даведаліся пра умельцаў-ганчароў пасёлка і іх вырабы, якія займалі ганаровае месца на выстаўцы народнай гаспадаркі ў Маскве, а зараз з’яўляюцца экспанатамі музея. Паспрабавалі сябе ў ролі ганчара і сваімі рукамі стварылі незвычайны посуд.

Наперадзе выхаванцаў чакае многа цікавых спраў, а веды, уменні і навыкі, атрыманыя на занятках гуртка, будзем спадзявацца, спатрэбяцца ім у жыцці.

Таццяна Георгіеўна ШАЛКЕВІЧ,

кіраўнік аб’яднання «Турысцяты».

Свіслацкі раён,

Поразаўская школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *