«Наша здароўе ў нашых руках»

Из нашей почты Новости

Пад такім дэвізам на Дзятлаўшчыне прайшоў раённы этап абласной акцыі «Місія жыць» антынаркатычнага руху «ВЕК» маладзёжнага парламента пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў.

Мерапрыемства ладзілася ў фармаце анлайн-драйвінгу і сабрала на адной віртуальнай пляцоўцы членаў цімураўскіх і валанцёрскіх атрадаў раёна. Мадэратарам форуму выступіла каардынатар маладзёжнага парламента пры Дзятлаўскім раённым Савеце дэпутатаў Ірына Анатольеўна Мішчанка.

Сустрэча пачалася з кароткага знаёмства і пажаданняў для сяброў, агучыць якія дапамог «Кубік здароўя», што пачаў сваё падарожжа па студыях. Затым удзельнікі форуму далучыліся да майстар-класа па вырабе папяровых карабельчыкаў і запусцілі іх па «рацэ чаканняў» да «берагоў надзей», тым самым стварыўшы калектыўны плакат пазітыўных ідэй.

Наступным этапам анлайн-сустрэчы сталі трэнінг, прагляд відэапрэзентацыі «Мы за здаровы лад жыцця» і стварэнне шматкаляровай кветачкі з пялёсткамі-складальнікамі здаровага ладу жыцця. А вось на «сцэну шкодных звычак» цімураўцы і валанцёры раёна занеслі ўсё тое, што перашкаджае чалавеку жыць шчасліва – алкагольную, нікатынавую, наркатычную залежнасці, з якімі лепш не сустракацца на сваім шляху. Пасля такіх сур’ёзных разважанняў удзельнікам форуму лёгка было прайсці тэст па здаровым ладзе жыцця. Заключнае практыкаванне паспрыяла замацаванню разгледжанага матэрыялу.

Напрыканцы Ірына Анатольеўна Мішчанка падвяла вынікі віртуальнай сустрэчы:

– Педагогі, дактары, бацькі могуць паўплываць на падрастаючае пакаленне, дапамагчы інфармацыйна, але рашэнне прымаць толькі вам. Спадзяюся, сённяшні занятак быў плённым і ён дапаможа зробіць правільны выбар на карысць жыцця без залежнасцяў, – падкрэсліла яна.

На развітанне Ірына Анатольеўна правяла флэш-моб мыльных бурбалак здароўя.

Ірына Леанідаўна СТЫРНІК.

г. Дзятлава,

раённы центр дадатковай адукацыі дзцяей і моладзі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *