У нашай школе праводзіцца сістэматычная работа па профарыентацыі вучняў. Асабліва гэта тычыцца вучняў старэйшых класаў, якія ўжо задумваюцца над тым, як правільна зрабіць свой выбар будучай прафесіі.
Сапраўды, гэта вельмі цяжка, правільна ацаніць свае магчымасці і жаданні. А свой выбар пасля заканчэння школы зрабіць прыйдзецца кожнаму выпускніку. І, безумоўна, кожнаму хочацца пайсці далей па правільна выбранай дарозе. Пагэтаму сістэматычная прафарыентацыйная работа дае магчымасць вучням больш даведацца пра пералік прафесій і спецыяльнасцей ў сярэдне-спецыяльных і вышэйшых навучальных установах, пра працэс, умовы і спецыфіку навучання, перспектывы пасля заканчэння каледджаў, універсітэтаў, тэхнікумаў. Да нас у школу часта прыязджаюць прадстаўнікі сярэдне-спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў. Яны вельмі падрабязна расказваюць і паказваюць у відыяроліках і прэзентацыях аб усіх момантах паступлення і навучання ў пэўнай навучальнай установе.
У рамках прафарыентацыйных мерапрыемстваў такую работу з вучнямі 9-11 класаў правёў былы вучань нашай школы, а цяпер студэнт 1-га курса Гродзенскага Дзяржаўнага універсітэта імені Я.Купалы на юрыдычным факультэце па спецыяльнасці «Эканамічнае права», член Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Ягор Галавая. На прынцыпе «роўны навучае роўнага» Ягор расказаў навучэнцам аб перавагах навучання на юрыдычным факультэце, аб сваіх станоўчых уражаннях за кароткі перыяд свайго навучання ва універсітэце. Таксама Ягор правёў сярод вучняў анкету – апроснік на прадмет прыярытэтаў выбару прафесіі навучэнцаў. Гэта даверлівая размова вельмі зацікавалі старшакласнікаў, яны задавалі шмат пытанняў Ягору. Завершылася сустрэча агульным фотаздымкам і ўзаемнымі пажаданнямі поспехаў у навучанні.
Таццяна Мікалаеўна ГАЛАВАЧ,
настаўнік пачатковых класаў.
Мастоўскі раён,
Мілявіцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.