Напэўна, кожны з нас, хоць бы раз у жыцці, атрымліваў пахвальны ліст ці ганаровую грамату, якія з’яўляецца афіцыйным прызнаннем. Ганаровыя граматы, дыпломы, падзякі – гэта дакументы, якія дазваляюць зразумець чым жыла наша навучальная ўстанова, якія этапы развіцця прайшла.
У фондах музея гімназіі захавалася ўзнагародная дакументацыя пачынаючы з 1950-х гг. Так, яны длюстроўваюць жыццё піянерскай дружыны і камсамольскай арганізацыі навучальнай установы. Піянеры прымалі актыўны ўдзел у працоўных акцыях па зборы металалому і макулатуры, уборкі ўраджаю ў падшэфным калгасе. Асобна хачу адзначыць ганаровую грамату за актыўны ўдзел ва ўсесаюзным спаборніцтве піянераў «Мільён — Радзіме», 1976 г. З інтэрнэт крыніц я даведалася, што праводзіліся Усесаюзныя акцыя піянерскіх і камсамольскіх арганізацый школ па зборы і здачы дзяржаве макулатуры і металалому. Перад піянерскай арганізацыяй заўсёды стаялі выхаваўчыя задачы. Напрыклад, дзве граматы 1959 года, дзе ў першай адзначаецца харавы калектыў вучняў 8–10-х класаў на раённым аглядзе мастацкай самадзейнасці, а ў другой – калектыў 8–10-х класаў за ўдзел у літаратурна-музычным мантажы паводле паэмы А. Фадзеева «Маладая гвардыя». Наколькі цікавым і разнастайным было грамадскае жыццё ў нашай навучальнай установе, распавядаюць граматы, дзе ўзнагароджваецца піянерская дружына за актыўны ўдзел ва ўсесаюзным маршы ленінцаў «Рэвалюцыйны трымаем крок», або грамата за поспехі ў выкананні заданняў усесаюзнай турыстычна-краязнаўчай экспедыцыі «Мая Радзіма – СССР» 1980-х гг.
Асобна хочацца адзначыць ганаровую грамату ад 1980 года камсамольскай арганізацыі школы № 1 г. Масты за вялікую працу па арганізацыі эстафеты «Вучні Беларусі – дзецям В’етнама». З інтэрнэт-крыніц я даведалася, што гэтая эстафета праводзілася ў СССР у 1979 годзе. У фонд народа В’етнама пералічана дзясяткі тысяч рублёў, заробленых на суботніках і нядзельніках. А гэта было звязана з пераадольваннем наступстваў вайны ЗША і В’етнама.
Дадзены артыкул паслужыць захаванню памяці аб гісторыі гімназіі, людзях і падзеях, якія былі звязаны з нашай навучальнай установай.
Ганна ДЗЯКЕВІЧ,
член савета музея гімназіі.
г. Масты, гімназія № 1
11-ы клас «А».