Штогод у дзяржынскай школе № 4 да Міжнароднага дня інвалідаў праводзяцца асветніцкія мерапрыемствы сярод навучэнцаў і педагогаў.
Настаўнікі-дэфектолагі рыхтуюць інфармацыю для дзяцей, каб фармаваць уяўленне аб «асаблівых людзях». Знаёмяць з некаторымі праблемамі людзей-інвалідаў, развіваюць пачуццё сімпатыі да людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, фарміруюць уяўленне аб здароўі як каштоўнасці чалавечага жыцця, выхоўваюць пачуццё адказнасці за сваё здароўе, здароўе сваіх блізкіх, навакольных і гатоўнасць успрымаць здароўе як каштоўнасць чалавечага жыцця.
З навучэнцамі трэціх класаў была праведзена гульнявая праграма «Свет без межаў». У пачатку сустрэчы быў прагледжаны відэаролік «Мы проста іншыя» (https://vk.com/video101723340_163874866) пра дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, пра нялёгкае жыццё інвалідаў і талерантныя адносіны, закліканне да міласэрнасці і разумення. У ходзе далейшай гутаркі ўсім вучням нагадалі аб дасягненнях людзей, якія першапачаткова пастаўлены ў значна больш цяжкія ўмовы, чым большасць з нас. А ўся астатняя гульнявая частка мерапрыемства была пабудавана так, што навучэнцы змаглі на сабе адчуць усе нягоды і праблемы людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Напрыканцы вучні прыклеілі папяровыя яблыкі на дрэва жаданняў, на якіх напісалі пажаданні, каб перадаць сваю дабрыню ўсім людзям.
Праз усю гульнявую праграму прасочвалася адна тэма – «Людзі з абмежаванымі магчымасцямі». Гэта тыя людзі, якія не горшыя і не лепшыя за нас. Гэтыя людзі проста іншыя. Магчыма яны ўмеюць рабіць не ўсе як мы з вамі, а шмат чаго проста зусім не могуць зрабіць. Але і мы з вамі не ідэальныя. Таму вельмі важна паважаць іншых, нягледзячы на адрозненні, быць больш памяркоўнымі да звычаяў, пачуццяў, меркаванняў, ідэй іншых дзяцей, быць уважлівымі да сваіх аднагодкаў, сябраваць з імі. Бо ўсе – мы розныя, але мы, сапраўды — роўныя!
Юлія Васільеўна ЗМАЧЫНСКАЯ,
настаўнік-дэфектолаг.
г. Дзяржынск, школа № 4.