Вячоркі ў Раклевічах

Из нашей почты Новости

З даўніх часоў беларускі народ славіўся не толькі сваёй працавітасцю, але і здольнасцю весяліцца, прыдумваць і расказваць небыліцы, спяваць песні і прыпеўкі, адгадваць загадкі. Пасля працы людзі збіраліся ў адной з сялянскіх хат на вячоркі, дзе не толькі займаліся любімымі справамі, але і весяліліся ад усёй душы.

Навучэнцы Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы аднавілі традыцыю правядзення вячорак у нашай мясцовасці. З вялікім задавальненнем артысты і госці спявалі песні і прыпеўкі, чыталі вершы на роднай мове, знаёміліся з беларускімі прыказкамі і прымаўкамі, удзельнічалі ў народных гульнях. Адметнай асаблівасцю вячорак стала прэзентацыя народных песень «Цячэ вада ў ярок», «Ехаў Ясь на кані» у выкананні вучаніц музычнай школы.

Госці і ўдзельнікі вячорак правялі цікавую гадзіну, дадому ўсе пайшлі з добрым настроем. З практычнага далучэння да выканання абрадаў, традыцый і звычаяў, вывучэння культуры і гісторыі роднага краю і фарміруецца нацыянальная самасвядомасць грамадзяніна-патрыёта.

Наталля Аляксандраўна СОКАЛ,

педагог дадатковай адукацыі.

Дзятлаўскі раён, Раклевіцкі дзіцячы сад–базавая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *