«Раскрыйце мае кнігі…»

Из нашей почты Новости

9 снежня ў Запольскай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства, прысвечанае 130-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, публіцыста, літаратураведа і перакладчыка Максіма Багдановіча.

Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй Максіма Багдановіча. Прачыталі некалькі лірычных вершаў паэта – «Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы…», «Слуцкія ткачыхі», «Краю мой родны! Як выкляты богам…», «Зімой», «Па-над белым пухам вішняў» і іншыя. Больш падрабязна пазнаёміліся са зборнікам «Вянок”, даведаліся, што гэта не проста зборнік вершаў, а кніга паэзіі – з арыгінальнай агульнай задумай і лірычным сюжэтам.

На прыканцы наведалі выстаўку «Раскрыйце мае кнігі…», прысвечаную 130-годдзю беларускага паэта М. Багдановіча.

На працягу ўсяго дня з чытачамі вялася гутарка пра творы выдатнага паэта.

Таццяна Віктараўна БЕЛАКУРСКАЯ,

бібліятэкар.

Клічаўскі раён,

аг. Заполле.

     



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *