Штогод у пачатку снежня ў Любчанскай школе пад дэвізам «Мы разам» праходзіць акцыя, прысвечаная Міжнароднаму дню інвалідаў. Гэты год не стаў выключэннем.
На працягу некалькіх дзён праводзіліся мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне талерантнага стаўлення да людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя, развіццё ўмення супрацоўнічаць і дапамагаць ім.
Са школьнікамі праводзіліся гутаркі па тэме «Дарогаю дабра», «Толькі разам», «Радасць дзялю з сябрам». Дзеці ўспоміналі, што побач ёсць «асаблівыя» людзі, якім патрэбны наш клопат, дабро, дапамога. Паглядзелі відэа пра асаблівых дзяцей і падумалі, чым можна дапамагчы і падтрымаць тых, хто знаходзіцца побач і мае патрэбу ў нашай увазе.
Вучні прапанавалі правесці акцыю «Перадай дабро па крузе», падчас якой ладзілі гульні, конкурсы, спартыўныя спаборніцтвы для сваіх асаблівых сяброў. Радасны настрой падарылі дзецям не толькі вясёлыя конкурсы і заданні, але і прыемныя сюрпрызы і падарункі.
Прыемна бачыць вочы дзяцей, якія свецяцца ад шчасця. Гэтым дзеткам патрэбна ўдзяляць больш часу, увагі і пяшчоты. І мы можам ім гэта даць. І гэта можна і трэба рабіць не толькі адзін раз за год!
Запрашаем усіх неабыякавых людзей далучацца да нас у імкненні акружыць увагай і дабром «асаблівых дзяцей».
Святлана Міхайлаўна БУШМІЧ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.
Навагрудскі раён,
Любчанская школа.