З любоўю да роднай мовы

Из нашей почты Новости

«Мове рускай дай разгрузку – размаўляй па-беларуску!» – пад такім дэвізам у Масалянскім яслях-садзе-пачатковай школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.

За ўвесь час існавання нашай школы, больш за 80 гадоў, усе прадметы выкладаліся тут на роднай мове. На працягу тыдня было вельмі прыемна чуць не толькі на занятках, але і на перапынках мілагучнасць нашай мовы сярод настаўнікаў і вучняў.

Кожны дзень настаўнікі рыхтавалі цікавыя гульні, віктарыны, конкурсы, загадкі. Тыдзень прайшоў гучна, весела, цікава і пазнавальна.

А напрыканцы былі падведзены вынікі і пераможцы атрымалі ўзнагароды. У конкурсе «Самы граматны» пераможцамі сталі – Мацвей Патапчык (3-ці клас), Яраслаў Жураўскі (3-ці клас), Арына Козел (2-гі клас), Аляксандр Сарока (3-ці клас). У конкурсе-аглядзе «Лепшы сшытак па беларускай мове» – Арцём Болзан (1-ы клас), Ілона Навагродская (2-гі клас), Мацвей Патапчык (3-ці клас), Арцём Навагродскі (4-ы клас). У конкурсе чытальнікаў «Паэтычны вернісаж» – Яраслаў Жураўскі (3-ці клас), Мацвей Патапчык (3-ці клас), Аляксандр Пасько (3-ці кл). Вельмі прыемна, што ў нашай школе ёсць такія таленавітыя і ініцыятыўныя вучні.

Смак роднай мовы не павінен забывацца на наступны дзень. Калі мы нарадзіліся беларусамі, калі мы жывём на зямлі Беларусі, нельга не шанаваць родную мову, менавіта яна злучае людзей у адзін народ.

Вадзім КІТУРКА, вучань 4-га класа,

Людміла Уладзіміраўна РАМАШКЕВІЧ,

настаўнік.

Бераставіцкі раён,

Масалянскі яслі-сад–пачатковая школа.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *