Штогод навучэнцы Пархімаўскага ясляў-сада–базавай школы праводзяць акцыю «Добрае сэрца», прысвечаную Міжнароднаму дню інвалідаў.
Вучні наведваюць жыхароў аграгарадка з абмежаванымі магчымасцямі і прыносяць крыху радасці ў іх жыццё. На гэты раз навучэнцы уручылі ім сімвалы дня і салодкія прэзенты.
Спадзяемся, што падобныя мерапрыемствы будуць спрыяць выхаванню ў дзяцей і падлеткаў міласэрнасці, дабрыні, спагады, талерантнасці, добрасардэчнасці.
Вераніка Мікалаеўна КРУПЕНЧЫК,
класны кіраўнік 9-га класа.
Бераставіцкі раён,
Пархімаўскі яслі-сад–базавая школа.