Гучаць беларускія песні

Из нашей почты Новости

Беларуская мова прыгожая, мілагучная, нібы ручай ільецца і іскрыцца пад прамянямі сонейка. Так і песні, якія гучаць на беларускай мове заваражваюць слухачоў, ласкаюць слых і выклікаюць добры настрой.

У Беліцкім дзіцячым садзе–сярэдняй школе паважана адносяцца да беларускай песні. Школа займаецца на беларускай мове, таму гучанне беларускай песні хутчэй правіла, чым выключэнне. Фестываль беларускай песні «Песні для Беларусі» спачатку планаваўся для малодшай школы, але з таго моманту, як напісалі афішу на касцінг, удзельнікаў стала больш. Таму вырашылі, што будзе не конкурс, а фестываль. Для гарманічнага развіцця дзіцяці неабходна, каб кожны паспрабаваў сябе ў ролі спевака, адчуў усю адказнасць перад сябрамі, як прадстаўнік ад класу, ацаніў свае сілы, так сказаць другіх паглядзеў і сябе паказаў.

І вось наступіў момант адкрыцця фестывалю. Уступнае слова сказала педагог-арганізатар Наталля Губарэвіч, якая павіншавала ўсіх удзельнікаў з пачаткам прыгожага мерапрыемства, пажадала паспяховага выступлення, бадзёрасці духа і добрага настрою. Пажадала падтрымліваць удзельнікаў апладысментамі, бо гэта вельмі вялікая справа – выйсці з мікрафонам на сцэну і заспяваць.

Паліліся ракой прыгожыя песні – вяселыя і задорныя, мілагучныя, кранальныя, забіяцкія, сумныя, незвычайныя, можна сказаць вечная прызнанне да роднай старонкі, да роднай Беларусі. Два часа «жывога гуку» праляцелі так хутка, як адно імгненне. Зал цёпла сустракаў кожнага выканаўца. Усе дастойна выконвалі песні, але самымі яркімі выканаўцамі сталі Кіра Цюрына (10-ы клас), Мілана Краўчанка (2-гі клас), дуэты Раман Губарэвіч і Дзіяна Краўчанка (7-ы клас), Клім Цюрын і Маргарыта Борыс (6-ы клас).

Хачу адзначыць, што фестываль «Песні для Беларусі» праводзіўся ў рамках праекта, прысвечанага «Году народнага адзінства», а рабілі праект прадстаўнік дзіцячай Палаты РС Лідскага ТАА «БРПА» Дар’я Радзько і старшыня школьнага грамадска-патрыятычнага клуба «Памяць» Ксенія Васько.

Інна Анатольеўна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ,

настаўнік.

Лідскі раён,

Беліцкі дзіцячы сад–сярэдняя школа.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *