«Ведай свае правы, але не забывай пра абавязкі!» – пад такім дэвізам для вучняў 5–8-х класаў у суботу прайшла гульня «Што? Дзе? Калі?».
Падчас гульні ў класе царыла баявая атмасфера. Дзеці сумесна абмяркоўвалі і адказвалі на пытанні, звязаныя з правамі і абавязкамі вучняў, з Канвенцыяй аб правах дзіцяці. З вялікім інтузіязмам разважалі, раіліся, выказвалі гіпотэзы, рабілі вывады і вылучалі калектыўны варыянт адказу. Інтэлектуальная барацьба прынесла масу эмоцый навучэнцам, усе хацелі паказаць высокі ўзровень рашэння нестандартных прававых задач.
Вучні зрабілі выснову, што закон трэба ведаць і выконваць, а за кожнае парушэнне закона неабходна несці адказнасць, бо нездарма народная мудрасць гаворыць: “Не было б парушэння, не патрэбна было б несці адказнасць”.
Вольга Пятроўна БАБРОЎСКАЯ,
класны кіраўнік 6-га класа.
Навагрудскі раён,
Любчанская школа.